Home

Advertisement

Я і ЖЖ

  • Jan. 31st, 2009 at 10:52 PM
Рыжы
Адчуваю, што ўва мне графаманства ну ні кроплі. Як бы спрабую вярнуцца, прынамсі стужку чытаю пастаянна, але вось пісаць... Але праз ЖЖ пазнаёміўся з твіттэрам, што пакуль мяне вельмі радуе. Дзёньнік не закідваю, можа ўсё ж такі прыйдзе пэўная колькасьць акрэсьленых думак, каб аформіць іх у наступны пост.

Ліст у Nokia

  • Jan. 19th, 2009 at 3:51 PM
Рыжы
Наглядзеўшыся на мітусьню зь беларусізацыяй МТС, мае думкі накіраваліся ў бок Nokia. Сам я больш двух гадоў карыстаўся апаратамі на Windows Mobile і таму ня меў ніякіх праблем зь белмовай у лістах і мэсэнджэрах. Але цяпер вярнуўся у стан адэптаў Nokia і сутыкнуўся з праблемай беларускага ўводу. Ня ведаю ці рабіў гэта хтосьці раней, але мне прыйшла простая думка, напісаць ліст у кампанію. Знайсьці электронную адрэсу не атрымалася, таму ліст напісаў фізычны на галоўны офіс. Праз восем дзён адказ такі прыйшоў.
Чытаць мой ліст і ляканічны адказ )

Новы

  • Jan. 11th, 2009 at 5:32 PM
Рыжы
Новы год паціху ідзе. Пачаўся ён мякка кажучы горш нават за мінулы. Працягваю шукаць адкуль у мяне праблемы са здароўем. А каб сябе неяк парадаваць і адзначыць, што год усё ж такі хоць фіговенькі, але новы, парадаваў сябе новым дэвайсам Nokia E63:

яшчэ пару фотак )

Праўнук

  • Dec. 27th, 2008 at 1:45 PM
Рыжы
Крыху мяне падкасіў невядомы вірус, але хацелася ў гэтым годзе напісаць пра яшчэ адну падзею. У лістападзе на 101ым годзе жыцьця памерла мая прабабуля Моніч Марыя Антонаўна. З таго часу, як я яе памятаю, яна ўжо ня бачыла. Апэрацыю не зрабілі, бо дактары не давалі гарантыяў. Так і дажывала свой век. Грунтоўна паразмаўляць з бабай Маняй так ні разу і не ўдалося - спачатку быў малы, пасьля яна стала слабая. Адна з апошніх размоваў, калі можна так сказаць, адбылася прыкладна год таму. На пытаньне "як раней жылі?" бабуля сказала, што добра, што хлеб смачны быў і што нават песьні памятае і працытавала "Ешчэ Польска не згінэла..." Спыталася ці жыву я ў Польшчы. Кажу, што не, у Менску. На што баба Маня заўважыла, што жыць цяпер цяжка - падаткі высокія.

Калі я цяпер наведваю Шчорсы, на мяне навальваецца смутак. Няма больш страшнага відовішча, чым пустыя мёртвыя хаты ўвечары. А цяпер там такіх каля 80%. Люблю размаўляць са старымі людзьмі. Так пасьля 40 дзён 70-гадовая суседка расказала, пра свайго прадзядулю, які ў свае 90 таптаў сена на казлах, а калі ў яго запыталіся "Дык ці нажыўся ты ўжо, дзед?" той адказаў "Як у адны дзьверы ўвайшоў, а ў другія выйшаў..."

Жаўнер

  • Dec. 22nd, 2008 at 2:06 PM
Рыжы
Зусім незаўважна праляцелі тры гады ў якасьці шараговага запасу. Гэта я цяпер ведаю, што менавіта такі статус меў. У траўні, нібыта, быў павінны прайсьці агляд паўторна, а то раптам мае ніжнія сківічна-скроневыя суставы сталі на месца. Натуральна, што я забіў на агляд. А тут у лістападзе прыходзіць павестка. У гэты час увесь Цэнтральны раён выклікалі, здымалі адбіткі і распытвалі пра бомбу. Я падумаў, што губляць мне няма чаго і пайшоў. Адправілі мяне на камісію. А мне тры гады таму бабуля-стаматоляг казала, што прынясеш здымкі, мы ўсё перапішам і будзе табе шчасьце. Ага, фіг вам. Аказалася, што ўлетку памянялі ўсе артыкулы і значна панізілі патрабаваньні да здароўя. Такім чынам я апынуўся перад магчымасьцю прымераць новыя боты ўлетку. Пасьля - тыдзень бадзяньняў у 11ую больніцу, дзе працуюць вельмі чалавечныя мэдсёстры, жанчына-доктар і адмарожаны на ўсю галаву дацэнт, які хацеў напісаць мне, што я цалкам здаровы. Праўда жанчына-доктар, а таксама загадчык адзьдзяленьня памяталі мяне, таму я атрымаў свой дыягназ (які ня лекуецца) і зь ім вярнуўся ў ваенкамат. Там бабуля-стаматоляг адпусьціла мяне яшчэ на тры гады. Так і жыву з падвывіхам скронева-сківічных суставаў.

Одмін

  • Dec. 21st, 2008 at 7:44 PM
Рыжы
З пачатку 2008га і амаль да траўня спрабаваў пазбавіцца ад пралетарскага мінулага. Наведваў курсы Java у (многія будуць сьмяяцца) EPAM. З аб'ектна-арыентаваным праграмаваньнем, праўда, неяк ня склалася, зрэшты як і зь любым іншым праграмаваньнем. Але запрапанавалі паспрабаваць сябе ў якасьці SAP Basis Administrator. Уцягнуўся. Працую ўжо шэсьць месяцаў. Уражаньні ад працы і ад EPAM цалкам станоўчыя, хаця, як і заўсёды ўсё залежыць ад таго, з кім працуеш. Любімая тэма сёньня, расказваць, колькі і адкуль звольнілі чалавек. Я ня ведаю ніводнага, каго б ад нас звольнілі і ніводнага, хто б ведаў асабіста таго, каго звольнілі. Безумоўна крызыс не прайшоў безь сьлядоў - пазачыняліся студэнцкія лябараторыі. Адным словам, я цяпер вясёлы валасаты і барадаты Одмін :)

Season 2 - Pilot

  • Dec. 21st, 2008 at 5:50 PM
Рыжы
Прайшло больш году з майго апошняго допісу ў ЖЖ. Усё ж такі я чалавек тэхнічны і пісаць тэксты для мяне складана. Ня ведаю, ці гэта спроба вярнуцца, ці проста нешта зьмяніць у сваім жыцьці. Але, год сканчаецца, таму паспрабую за гэтыя 10 дзён узгадаць найбольш важныя падзеі. Напэўна гэта будзе цікава тым, хто мяне ведае, або тым, хто яшчэ не канчанткова забыўся, што я існую.

Бронза

  • Oct. 7th, 2007 at 11:45 PM
Рыжы
Усё ж такі трэцяе месца! Віншую нашых дзяўчын з бронзавымі мэдалямі на Чэмпіянаце Эўропы па баскетболе. Гэта выдатны старт нашай зборнай. Далейшых пероамог!

Czech Republic 46 - 52 Belarus

  • Oct. 5th, 2007 at 12:44 AM
Рыжы
Дзякуй беларускім дзяўчынам за гэта маленькае сьвята. Яны зь першай спробы патрапілі ў паўфінал Чэмпіяната Эўропы па баскетболе, абыграўшы абсалютных фаварытак з Чэхіі. Прыемна і тое, што Каця Сныціна вучылася ў паралельнай клясе і, калі мне ня здраджвае памяць, мы нават гралі разам на фізкультуры.

BlueJacking

  • Oct. 1st, 2007 at 8:47 PM
Рыжы
BlueJacking – новая мабільная забаўка


“Па-мойму, тыя блакітныя туфлікі пасуюць табе болей!”
Што б вы падумалі, калі б атрымалі такое паведамленьне на мабільны тэлефон, знаходзячыся ў абутковай краме перад пакутлівым выбарам – ружовыя ці блакітныя? Правільна, вы б зьдзівіліся ці, можа, нават спужаліся. Але, хутчэй за ўсё, зацікавіліся б, хто даслаў гэта выратоўнае паведамленьне. Блюджэкеры (BlueJackers)! Як, вы яшчэ ня чулі пра іх?!
Тады слухайце!

Read more... )

Безработны

  • Sep. 23rd, 2007 at 8:32 PM
Рыжы
Вырашыў памяняць жыцьцё і пачаў з работы. Першага верасьня скончылася рабства, а трэцяга ўжо напісаў заяву. Сваякі кажуць, што варта было б знайсьці спачатку куды, а пасьля звальняцца, але абрыдла. Ды й у экстрымальных умовах мозг лепей працаваць пачынае. Застаўся тыдзень на тое, каб што знайсьці...

1 верасьня, што ж яшчэ

  • Sep. 1st, 2007 at 3:14 PM
Рыжы
Учорашняя сустрэча з [info]dausprungas навеяла школьныя ўспаміны, а прагляд фотак выклікаў усьмешку.
Які быў у 2002м і якім ёсьць у 2007м )
Рыжы
Вялікі дзякуй [info]retshyz за тое, што параіў пачытаць гэтую кнігу. Сапраўдны беларукі блякбастэр, які ня сорамна было б і экранізаваць. Твор нясе глыбокі выхаваўчы сэнс і па прачытаньні ўзьнікае нястрыманае жаданьне пайсьці і зьбіць на горкі яблык якога мудзілу. Усім беларускім буржуазным нацыяналістам рэкамэндуецца.

Белліт

  • Aug. 14th, 2007 at 11:44 PM
Рыжы
Натыкнуўся на сьпіс беларускіх пісьменьнікаў у жж. Гэта прымусіла ўзгадаць, калі ж я апошні раз чытаў штосьці цікавае з беларускай літаратуры. Неяк не прыгадалася. Такі сьпіс доўгі, а пачытаць няма чаго. Можа варта задумацца, спадары пісьменьнікі?